Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Жанр: Трагедия  Драматургия  Поэзия  Поэзия    1996 год   Автор: Гётэ Ёган Вольфганг   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Фаўст ( Гётэ Ёган Вольфганг)
Автор: Гётэ Ёган Вольфганг 
Жанр: Трагедия  Драматургия  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 61 
Год: 1996 
Трагедыя

Прысвячэнне{1}

Вы зноў са мною, дарагія здані, Зноў вабіце ў мінулае мой зрок, Яно мне мроіцца, нібы ў тумане,— Але ці здольны я на дзёрзкі крок? Ці мне даступны вашыя ўладанні? Смялей плывіце да мяне здалёк — Сустрэча з вамі абуджае штосьці З былых надзей, з парываў маладосці. Юнацкіх дзён вы асвяжылі краскі, І вось я ўгледзеў колішняе зноў, Перада мной цяпер, нібыта з казкі, Паўстала дружба, першая любоў, Успомніў скруху зноў я, слодыч ласкі І тых з маіх няўдачлівых сяброў, Хто, шчасце ловячы, растраціў сілы І ўжо не вернецца назад з магілы. Майго не ўчуюць голасу ніколі Сябры, якіх калісь мой лашчыў спеў,— Распаўся цесны наш гурток паволі, Які мяне так добра разумеў. Сярод чужых я — птушачка ў няволі, Іх воплескі страшнейшыя за гнеў — А тых, каго я часта цешыў лірай, Няма са мной, даўно зляцелі ў вырай. І зноў душа мая нястрымна рвецца, У край маўклівых вобразаў імкне, І ціхі шэпт няяснай песняй льецца, Уторачы эолавай струне; Хоць душаць слёзы, страх сціскае сэрца, Але пяшчота грэе грудзі мне. Што маю — мроіцца нібы здалёку, Што страціў — тое зноў навідавоку.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.