Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Пакроўскі Андрэй

Жанр: Современная проза  Проза    2012 год   Автор: Пакроўскі Андрэй   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза ( Пакроўскі Андрэй)
Автор: Пакроўскі Андрэй 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2012 

Андрэй Пакроўскі

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

ПЕРШАЯ ЧАСТКА Без галавы

Аднойчы я пайшоў у школу без галавы. Кажучы шчыра, гэтае аднойчы пасля таго аднойчы здаралася ўжо не аднойчы і не двойчы, і нават больш, чым тройчы. Гэта ператварылася спачатку ў добрую традыцыю, а потым ужо і ў звычку, ад якой немагчыма пазбавіцца нават з дапамогай спецыяльных пластыраў.

Ведаеце, часам, бывае, прачнешся а сёмай і думаеш: можа, лепей яшчэ паўгадзіны паваляцца, зэканоміўшы час на сняданку, галенні і водных працэдурах?.. Менавіта ў адну з такіх раніц гэта і здарылася. Я ўстаў з ложка, а галава засталася ляжаць на падушцы. Яна так салодка спала, што вы б самі не наважыліся абудзіць яе. Я накрыў галаву коўдрай, каб не замерзла, і пагладзіў па шчацэ. Няхай яшчэ паспіць, падумаў я. Пасля скіраваўся на кухню, наліў у шыю два кубкі гарачай кавы і пайшоў апранацца. Усё было як звычайна, апроч таго, што капялюш я не надзяваў, бо навошта капялюш, калі галаву ты пакінуў дома.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.