Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Жанр: Юмористические стихи  Юмор    1976 год   Автор: Правасуд Уладзімір Рыгоравіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Соль і перац ( Правасуд Уладзімір Рыгоравіч)

Уладзімір Правасуд

Соль і перац

Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.

АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ У лесе пад вялізным пнём У Барсука быў дом. Там жыў ён са сваёю Барсучыхай Лагодна, ціха. Барсук хадзіў заўжды на паляванне, Вяртаўся са здабычаю штодня. Былі і любасць там, і мілаванне. Жыла, як кажуць, дружная сям'я. І хоць нічым Барсук не вызначаўся, Каля яго шумок узняўся: — Узорны сем'янін! І працаўнік выдатны! І на ўсе лапкі майстар здатны! Ніхто да Барсука ў лесе не дарос! Той шум і шырыўся, і рос. І вось дайшоў ён і да льва, нарэшце, Магчыма, іншы на ільвіным месцы І ўвагі б не звярнуў. Ды толькі Леў На гэта погляд асабісты меў. — Так, так,— зазначыў цар звяроў,— выдатны вопыт. Бяру я на сябе галоўны клопат: Так на ўвесь лес раззвонім пра яго мы — Каб быў адразу ўсім вядомы... Ну, словам, закруцілася машына. Пайшла ў тым лесе пісаніна. Леў размаўляў са зверам кожным асабіста. Падпісваліся ўсе чыста, Што, як Барсук, заўсёды З сям'ёю будуць жыць у згодзе: Дамоў у час прыходзіць, Штодня хадзіць на паляванне, Да рэшты ўсю здабычу жонцы аддаваць І ёй ва ўсім дапамагаць, І берагчы сваё каханне... Прызнацца, Абавязацельствы так пішуцца часамі: На працу — не спазняцца! Штомесяца — выконваць план бяромся самі! Заказчыка — ніколі не падводзіць! Заўжды актыўна выступаць на сходзе! А ўсім вядома без падказкі — То ж кожнага прамыя абавязкі! ДАВЕДКА Леў напісаў загад, Што зверанят Пры родах могуць не прымаць Яноты-фельчары ды лісы-акушэркі, Але абавязкова мусяць выдаваць Ім адпаведныя паперкі, А без даведак тых нікога не рэгістраваць, Каб не паблытаць стан звяроў, іх званні. (На што было асобнае ўказанне Накіравана ў зверазагс.) Дарэчы, Прыйшла вясна, і разліліся рэчкі. І ў гэты час, нібы на ліха, Абрадзілася Бабрыха. І ёй у тым ніхто не дапамог, Бо да Бабрыхі праз ваду дабрацца аніяк не змог. Калі ж вада у берагі вярнулася назад, Бабёр з Бабрыхаю прыйшлі у зверазагс. Лісліва іх сустрэў Барсук: — Ды хто ж у вас — унучка ці унук? — Сынок! — Бабёр з Бабрыхай адказалі,— Таму і завіталі, Барсуча, у тваю мы установу, Каб нам малога зарэгістраваць. — Гатоў паслугу вам я аказаць, Ды толькі атрымаў загад я новы, Што трэба мець належную паперку Ад Ліскі-акушэркі, Што нарадзілася ў вас Бабранё. — Барсуча, ды пратры свае ты зёлкі. Глядзі, ды вось жа тут яно,— Ўзмаліліся Бабёр з Бабрыхай. — Ды бачу сам, бо маю зрок нядрэнны. Але ж даведка мне патрэбна. — Даведка? На якое ліха... Ды ты, нібы той бюракрат. — Не гаварыце так! Я быў бы вельмі рад Прыемнае зрабіць. Магу вось пабажыцца. Ды толькі б мне даведку ад Лісіцы. Бабёр з Бабрыхаю тут да Лісы, а тая Хвастом віляе, Але наважыла ўсё ж на сваім стаяць: — Я паважаю вас, Бабры, заўсёды, Але ж я не прымала роды, Таму даведку не магу вам даць. Ідзіце, мо Барсук і так зарэгіструе. Бабры да Барсука шыбуюць. Адтуль — зноў да Лісы. Няхай паходзяць, Ім гэта не пашкодзіць. Вось часам бюракрат, калі заварыць кашу, Дык гора сербанеш тады парадкам — Бо ўсюды наўтыкае ён рагатак: Хто ёсць ты сам? Які узрост і званне? І мноства разнастайнейшых пытанняў. Каб адказаць на іх, жыцця бывае малавата, Забудзеш, ходзячы, і пра сям'ю, пра хату. КРЫТЫЧНЫ ХОД Ў газеце «Быт жывёлы» Конь Надрукаваў аднойчы фельетон. У ім штукарствы апісаў Казла на ферме, Які займаў пасаду фуражыра. Гаворачы па праўдзе, шчыра, Удала вельмі І ўсё праўдзіва так, Што сказ ні прачытай — дык факт. Казёл на гэта не, не абураўся, А нават у тым-сім і сам прызнаўся. Маўляў, мне на карысць Вось крытыка такая — Памылкі выпраўляць яна дапамагае. А у каго памылак не бывае? Ён на пасадзе утрымаўся. А Конь? Расплачвацца пачаў за фельетон. Казёл яму не дараваў: Ва ўсе інстанцыі заявы напісаў. А ў іх чарніў Каня і так, і сяк, Што той не працаўнік — лайдак Ды сквапны да чужога вельмі: Так і глядзіць, Каб што сцягнуць дзе з фермы. Каня сваёй ён мераў меркай (Калі ж заява ёсць — Дык будзе і праверка). І вось праверка не адна — мо дваццаць: Спрабуюць у паклёпе разабрацца. І, ведама, Нічога не знаходзяць. А Конь ад тых праверак ледзьве ходзіць — Яны звялі яго дазвання. Не вытрымаў тут Конь І звольніўся «па ўласнаму жаданню». Жывая крытыка, Агонь сатыры ў нас Заўсёды на ўзбраенні! Але бываюць іншы раз Яшчэ здарэнні, Калі, і не маргнуўшы вокам, На крытыку адказваюць паклёпам.

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.