80000 кіламетраў пад вадой

Верн Жуль

Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать

Частка першая

Раздзел першы

Рухаючыйся рыф

1866 год вызначыўся незвычайным здарэннем, якога ніхто не мог вытлумачыць, і якое пэўна і да гэтага часу не забыта многімі. Чуткі, якія выклікалі цікавасць насельніцтва кантынентаў, узрушылі жыхароў партовых гарадоў і асабліва ўстрывожылі маракоў. Купцы, уласнікі суднаў, капітаны, шкіперы, вайсковыя маракі і нарэшце нават урады многіх дзяржаў Старога і Новага свету — усе былі надзвычайна зацікаўлены гэтым феноменам [1] .

У тым годзе цэлы рад караблёў сустрэлі ў моры нейкую доўгую, падобную да верацяна рэч, якая сваімі памерамі і хуткасцю руху перавышала кіта і часам давала яркае святло.

Апісанні гэтых сустрэч, занесеныя ў суднавыя кнігі розных караблёў, аднолькава характарызавалі знадворны выгляд гэтай рэчы, або істоты, і ў адзін голас адзначылі нябачаную хуткасць яе руху. Калі гэта быў кіт, дык па памерах ён быў большы за ўсе віды, якія толькі ведала навука. Але ніводзін з выдатных вучоных — ні К’юврэ, ні Ласепед, ні Дзюмерыль, ні Катрфаж — не згаджаліся паверыць у мажлівасць існавання жывёлы такіх памераў да таго часу, «пакуль не ўбачаць яго ўласнымі вачыма».

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.