Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Акудовіч Валянцін

Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать

Валянцін Акудовіч

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій

Зачын

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі:

-- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца.

І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі:

-- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе!

А суседзі зноў:

-- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці.

Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.