Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Ермаловіч Мікола

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Автор: Ермаловіч Мікола 
Жанр: История, Научно-образовательная 
Серия:  
Страниц: 14 
Год:  
Вільня Калі папярэдні Новагародскі перыяд з’яўляўся часам станаўлення і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага (BKJI), то наступны — Віленскі, які таксама быў нядоўгім, бо працягваўся менш стагоддзя (з 1316-га да 1385 г.), быў часам бурнага тэрытарыяльнага росту гэтай беларускай дзяржавы, што і вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных еўрапейскіх краін. Мы ўжо гаварылі аб прычынах страты Новагародкам свайго сталічнага значэння 1 . Але побач з упадкам дамінуючага значэння яго і яго зямлі ў дзяржаве ішло ўзвышэнне Полацкага княства. Праўда, сталіца з Новагародка не «перайшла» ў сам Полацк, аднак яна зноў перамясцілася ў крывіцкую зямлю, у Вільню, якая была галоўным асяродкам племя крывічоў на ўсходзе сучаснай Літвы і, як убачым далей, стала цэнтрам аднаго з удзелаў Полацкага княства.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.