Байкі

Крапіва Кандрат

Жанр: Басни  Поэзия    1996 год   Автор: Крапіва Кандрат   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Байкі ( Крапіва Кандрат)
Автор: Крапіва Кандрат 
Жанр: Басни  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1996 

Дыпламаваны баран

Ў адным сяле (не важна — дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога — Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот — Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух! У іншага дык выскачыў бы й дух, А ён — нічога. I вось за дурасць гэту Яго вучоным раз празвалі нейк насмех, А каб двара не перабег, На шыю прывязалі мету. — Вось, — кажуць, — і дыплом табе. Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ», Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца: — А што ж ты думала, сястрыца! Хіба мне пахваліцца няма чым? Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою, I не раўнуйся ты са мною. — Аб гэтым лепей памаўчы,— Сказала яму Кошка.— Каб ты быў разумнейшы трошка Ды розумам раскінуць мог авечым, То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым, Бо заслужыў ты свой дыплом Не галавой, а лбом. Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.