Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Ластоўскі Вацлаў

Жанр: Публицистика  Документальная литература    1944 год   Автор: Ластоўскі Вацлаў   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Што трэба ведаць кожнаму беларусу ( Ластоўскі Вацлаў)Артыкул

I. ПРА СЯБЕ І СВОЙ НАРОД

Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам:

— Хто мы?

— Мы беларусы.

— Хто гэта беларусы?

— Беларусы — гэта народ арыйскае расы, славянскага племя.

— Што гэта народ або нацыя?

— Народ або нацыя — гэта згуртаваньне людзкіх пакаленьняў, у іхным бязупынным патоку, ніколі няспыняльным і невычарпальным, якія маюць адно расавае паходжаньне, г. зн. у чыіх жылах цячэ адна кроў, хто засяляе адну тэрыторыю, мае свой арыгінальны фізычны і духовы тып, свае звычаі, культуру, гісторыю і народны характар, якім розьняцца ад іншых людзей, гавораць аднэю моваю, ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю.

— Ці беларусы зьяўляюцца народам?

— Так, беларусы зьяўляюцца народам, бо маюць сваю асобную мову, беларускую, засяляюць суцэльнай масай адну тэрыторыю, маюць сваю даўную гісторыю, культуру, звычаі, становяць асобны фізычны і духовы тып і праяўлялі ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю, імкнучыся да лепшага самастойнага жыцьця.

— Ці шмат ёсьць народаў?

— На сьвеце ёсьць шмат розных народаў, і кажны дбае пра сваё дабро, пашыраючы нават часта свае уплывы на суседнія народы, каб карыстаць з іхных багацьцяў і працы, вывышаючы сябе, а паніжаючы іншых. Так, прыкладам, нашыя суседзі — расейцы і палякі — заўсёды стараліся пашыраць свае уплывы сярод беларусаў. Яны выкарыстоўвалі нашых людзей, нашыя багацьці, ды, пануючы у нашым краі, сьпіхалі беларусаў на апошняе месца, стараліся русыфікаваць або палёнізаваць беларусаў. Яны стараліся угаварыць нясьведамых нашых братоў, каб выракаліся свайго роднага: мовы, песьні і граматы, а заміж нашага роднага падсоўвалі сваё чужацкае. Гэткіх авечак у воўчай скуры трэба высьцерагацца.

— Хто можа належыць да таго ці іншага народу або нацыі наагул і да беларускага народу у паасобку?

— Прыналежнасьці да таго ці іншага народу або нацыі нельга выбіраць паводле свайго успадабаньня. Прыналежным да таго ці іншага народу стаецца кажны чалавек ужо ад свае прыроды, ад свае крыві, целам і душой сваёй. Гэта значыць, у каго плыве беларуская кроў, хто гаворыць пабеларуску, — той гэтым самым прыналежыць да беларускага народу.

Сьведамым грамадзянінам народу свайго становіцца беларус толькі тады, калі ён усьведаміцца, — гэта значыць, пазнае добра, хто ён сам ды пачуе духовую і кроўную сувязь з усім сваім народам.

Народная сьведамасьць збліжае і злучае людзей у вадну моцную сям'ю. Даражэйшы і мілейшы нашаму сэрцу будзе кажны беларус, хоць-бы ён найдалей ад нас жыў, бо ён прыналежыць да нашага народу беларускага, бо гэта наш брат з народнасьці. Усе іншыя народы, хоць-бы яны і жылі на Беларусі, аднак яны нам чужыя, бо яны спагадаюць і любяць кажны свой народ і сваю Бацькаўшчыну, а ня нашую.

— Колькі ёсьць усіх беларусаў?

— Беларусаў агулам на усім сьвеце жыве больш за 15 міліёнаў. Сваім лікам беларускі народ займае сярод іншых народаў паважнае месца. Найвялікшым народам зьяўляюцца:

немцы, якіх ёсьць больш за 100 міліёнаў
расейцаў » » » 65 »
ангельцаў » » » 47 »
французаў » » » 42 »
італьлянцаў » » » 42 »
украінцаў » » » 40 »
гішпанцаў » » » 25 »
румынаў » » » 19 »
беларусаў » » » 15 »
вугорцаў » » » 10 »
галяндцаў » » » 8 »
партугальцаў » » » 7 »
чэхаў » » » 6 »
баўгараў » » » 6 »
грэкаў » » » 6 »
швэдаў » » » 6 »
фінаў » » » 4 »
данцаў » » » 4 »
нарвэжцаў » » » 3 »
ірляндцаў » » » 3 »
славакаў » » » 3 »
ліцьвіноў » » » 3 »
латышоў » » » 2 »
эстонцаў » » » 1 »

— Чаму кажны з нас павінен называцца беларусам?

— Бо усе мы нарадзіліся беларусамі, у жылах нашых плыве беларуская кроў, гаворым пабеларуску і чуемся беларусамі.

— А як называецца той, хто выракаецца свайго народу?

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.