Прагрэсар

Белаяр Сяргей

Сяргей Белаяр Прагрэсар Прытомнасць вярнулася яркім нясцерпным выбліскам. Чалавек тузануўся як пасля ўдару токам. Расплюшчыў вочы, але не ўбачыў нічога, акрамя чарнільнай цемры. «Аслеп...» Думка апаліла. Прымусіла сэрца звапіцца кудысьці ў бездань. Некалькі імгненняў чалавек быў не ў стане думаць ні пра што, толькі бяссільна скрыгатаў зубамі. Аднак прастрацыя доўжылася нядоўга — цемра аказалася неабсалютнай. Адкульсьці зверху падала слабое святло. Па меры таго, як вочы патроху прывыкапі да змроку, злосць слабела. Тым не менш, канчаткова не знікла. Стаілася недзе ў нетрах падсвядомасці ў чаканні спрыяльнага моманту для контратакі. Жаданага палягчэння чалавек не дачакаўся.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.