Берагі Сакрамэнто

Лондан Джэк

Жанр: Прочие приключения  Приключения    1931 год   Автор: Лондан Джэк   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 

Ой вы вейце, ветры, завывайце, ветры ў Каліфорнію. Многа золата там ёсьць, многа золата там ёсьць — у Сакрамэнто! Гэта быў зусім яшчэ маленькі хлопчык, што зычным, пісклівым галаском сьпяваў песьню, якую маракі пяюць па ўсім шырокім сьвеце, калі пакуюць караблі або падымаюць якар, адплываючы ў «Фрыско»-порт [1] .

Яго звалі малым Джэры, каб ня зьмешваць са старым Джэры, яго бацькам, які навучыў сына сьпяваць гэтую песьню і перадаў яму, як спадчыну, капу агніста-рыжых валос, жвавыя сінія вочы і бялявы з рабаценьнем твар.

Справа ў тым, што стары Джэры быў некалі матросам, прабыў на моры палавіну свайго веку, і ніколі не разлучаўся з гэтай звонкай песьняй. Але аднаго разу ён здрадзіў свайму караблю і мору і паехаў зірнуць сваімі вачыма на берагі Сакрамэнто.

Ён убачыў там таксама і золата, бо знаншоу работу ў капальні «Залатая Мара» і быў вельмі карысным работнікам у час праводкі вялікіх паветраных кабеляў на вышыні паўтараста мэтраў над вадою.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.