Выратавальная шхуна

Лондан Джэк

Жанр: Прочие приключения  Приключения    1931 год   Автор: Лондан Джэк   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 

— Але яны ня возьмуць на ўвагу ніякіх просьбаў і выбачэньняў. Вы перайшлі забароненую мяжу, і гэтага даволі. Яны вас забяруць. Вам простая дарога ў Сібір і ў саляныя капальні. Ну, а дзядзька Сэм… як ён пра гэта даведаецца? Ніводнага слаўца не даляціць да Штатаў. — «Мэры Томас», — напішуць газэты, — загінула разам з усімі пасажырамі. Мабыць, у час тайфуна [1] ў Японскім моры. Вось што скажуць газэты, ды, напэўна, і людзі. Вы трапіце ў Сібір і ў саляныя капальні. Памрыцё для ўсіх блізкіх і родных, нават, калі і пражывеце, можа, яшчэ з паўвеку.

Такое зрабіў заключэньне Джон Льюс, якога звалі «Морскім Законьнікам».

Справа была вельмі сур’ёзная. І пра гэта ведалі ўсе, што сабраліся ў кубрыку [2] «Мэры Томас». Як толькі камайда ў кубрыку пачала абмяркоўваць гэтае сур’ёзнае пытаньне, зараз-жа спусьціліся ўніз вартавыя і далучыліся да каманды. Было ціха, і з гэтай прычыны ўсе матросы маглі пакінуць работу; толькі адзін рулявы застаўся на месцы, бо ён ня меў права адыходзіцца. Нават «Буб» Руссэль, юнга [3] , праціснуўся наперад, каб паслухаць, што гавораць. І гэтыя хвіліны сапраўды былі цяжкія і сур’ёзныя. Матросы нахмурыліся і апусьцілі галовы. Тры месяцы «Мэры Томас», — судно для лоўлі цюленяй, — плавала ўздоўж берагоў Японіі і на поўнач да Бярынгавага мора і лавіла цюленяй. Тут, на азіяцкім баку мора, яны вымушаны былі адмовіцца ад лоўлі, ня ісьці далей, бо там далей стаялі рускія крэйсэры, якія не дазвалялі пераходзіць забароненую мяжу, за якою цюлені маглі вольна пладзіцца.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.