Закон жыцьця

Лондан Джэк

Жанр: Прочие приключения  Приключения    1931 год   Автор: Лондан Джэк   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 

Стары Коскуш уважна прыслухоўваўся. Хаця яго вочы даўно ня сьвецяць, але слух ня страціў яшчэ свае былой вастраты, і самы ціхі шопат даходзіў да сьвядомасьці, што дрэмле за худым старэчым лбом. Так? Гэта Сіт-Кум-То-Ха зычным голасам кляне сабак і б’е іх, стараючыся запрэгчы ў сані. Сіт-Кум-То-Ха — яго ўнучка, але яна вельмі занятая, і ня можа падумаць пра хворага дзядулю, што сядзеў адзінокім на сьнягу, усімі пакінуты і бяспомачны. Лагеру час ужо ад’яжджаць. Трэба было прайсьці вялікую дарогу, а кароткі дзень канчаўся. Жыцьцё клікала яе, і яна мусіла ісьці да жывых, а не да мёртвых. А ён стаяў ужо на парозе сьмерці.

Гэтая думка напалохала дзеда, і ён выцягнуў дрыжачую занямелую руку і абмацаў маленькую кучку сухіх дроў, што ляжалі тут-жа каля яго. Праведаўшы, што сухія дровы тут, каля яго, ён схаваў руку пад аблезлы кажух з аленевых скур і зноў прыслухаўся. Потым, калі неспакойна шасталі і трашчалі мёрзлыя скуры, ён здагадаўся, што разьбіраюць шацёр правадыра. Пасьляскуры зьвязалі, каб зручней было весьці. Правадыром быў яго сын, сьмелы і дужы кіраўнік іхняга роду і магутны паляўнічы. Калі жанчыны складалі рэчы, зьбіраючыся ў дарогу, пачуўся голас правадыра; ён лаяў іх за маруднасьць. Стары Коскуш прыслухаўся яшчэ пільней. Ён у апошні раз чуў гэты голас. Зьвязалі шацёр Гіхаў. Потым шацёр Тускены. Сем, восем, дзевяць, — астаўся толькі шацёр шамана. Так? Цяпер яны дабраліся і да яго. Ён чуў, як мармытаў шаман, калі яго шацёр клалі на сані. Закугакала дзіця, і матка закалыхала яго ласкаваю, ціхаю песьняю. Гэта Куці, — падумаў дзядок, — неспакойнае, слабое дзіця! Мусіць, скора памрэ і бацькі выпаляць яму ў мёрзлай тундры і накладуць зьверху кучу каменьня, каб абараніць цела ад расамах. Але ці-ж ня ўсёроўна. Што з таго, калі паправіцца, — дзіця пражыве яшчэ некалькі год галоднага жыцьця. А ў канцы гэтага жыцьця ўсіх чакае вечна галодная і вечна ненаедная сьмерць.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.