Сцежка дадому

Цвірка Кастусь

Жанр: Поэзия  Поэзия    1980 год   Автор: Цвірка Кастусь   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Сцежка дадому ( Цвірка Кастусь)
Автор: Цвірка Кастусь 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1980 
Кастусь Цвірка Сцежка дадому Вершы

1

* * * Каташкі на вольхах, каташкі... Нібы залатымі кутаскамі, Зноў паабчапляліся ляскі Ля маёй Дубровы каташкамі. Край бацькоўскі! Я ізноў жыву! Тыя ж хмаркі белыя ў блакіце, Так жа каня падае ў траву, I жаўцее лотаць у ракіце. Ля дарогі рупны трактарок Ходзіць полем з жаваранкам спеўным. Там — пастух ля статка: хто — здалёк Не пазнаць, ды ён дуброўскі ж, пэўна. Падыду да дзядзькі. Пастаім Ля дымка ягонай папяроскі. Як вядзецца, пагамонім з ім Пра жыццё, пра ўсе навіны вёскі. Я не госць тут. Тут — мая зямля. I свой край я не аддам нікому! Забрыду за свет хай, ды й здаля Сцежка прывядзе мяне дадому. Азярко сінее між куп'я, Устае зара — зямлі карона — Над вясёлым жытам. Я тут — я. Тут мае і карані і крона.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.