Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Мы з Санькам у тыле ворага

Сяркоу Иван

Автор: Сяркоу Иван   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Сяркоу Иван 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 25 
Год:  

1. СТАРАЯ ШКОЛА

Нядаўна ў нас пачалі будаваць новую цагляную шко­лу. Месца для яе выбралі прыгожае, высокае — на цвінтары за былой царквой, у якой зараз знаходзіцца клуб. Наша настаўніца Антаніна Аляксандраўна гаворыць, што восенню мы пойдзем ужо ў новую школу, у чацвёрты клас. А пакуль мы вучымся ў старой і заканчваем трэці. Ста­рая школа — гэта пачарнелая ад часу драўляная будыніна на высокім падмурку. Некалі трывалыя, смалістыя бярвенні сцен патрэскаліся, сям-там параслі мохам. Толькі нядаўна адрамантаваны бляшаны дах у сонечныя дні весела наблісквае новымі цынкавымі лапікамі.

Каля школы выстраіліся ў рад сівыя, аджыўшыя свой век таполі. Кару з іх мы даўно аблупілі на лодачкі, і дрэвы свецяць голымі бакамі. На самай высокай сухой верхавіне пасяліўся бусел. Непадалёку ад яго гнязда бойка гамоняць задзірыстыя вераб'і.

Мой бацька расказваў, што калісьці, яшчэ да рэвалюцыі, калі ён сам быў вучнем, у нашай школе знаходзілася воласць. А бабуля дык яшчэ і цяпер школу называе воласцю. Прыйдзе яна з калгаса дамоў абедаць і пачынае расказваць:


Notice: Undefined variable: genre in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 488

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.