Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Жанр: История  Научно-образовательная    Автор: Грицкевич Анатолий Петрович   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы. ( Грицкевич Анатолий Петрович)
Автор: Грицкевич Анатолий Петрович 
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 48 
Год:  

Прадмова ад "выдаўца"

На жаль, я не здолеў знайсці кнігу «Старонкі нашай мінуўшчыны / Анатоль Грыцкевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2009». Не атрымалася і цалкам сабраць па частках з розных сайтаў. Затое ў дадзены варыянт ўвайшлі артыкулы, якіх няма ў арыгінале.

Велізарная падзяка сайтамhttp://pawet.net/,і інш., чые матэрыялы выкарыстаны пры падрыхтоўцы.

З павагай да аўтара і чытачоў ― Polochanin72.

СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Іван Багданавіч Сапега (каля 1480–1546)

Ужо ў канцы XV ст. у палітычным жыцці Беларускай-Літоўскай дзяржавы ўсё большае значэнне набывае род Сапегаў, прадстаўнікі якога на працягу XV–XVIII стст. стала займаюць вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Сапегі лічыліся другім па значэнні (пасля Радзівілаў) магнацкім родам Вялікага Княства Літоўскага, маючы вялікія латыфундыі, свае гарады і мястэчкі, уласнае войска. Гэтае прыватнае войска складалася са службовай шляхты, выбранцаў і іншых вайсковых людзей, якія атрымлівалі як васалы ўчасткі зямлі з адным абавязкам — хадзіць у паходы ці абараняць крэпасці.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.