Выключэнне з правіл

Белаяр Сяргей

Сяргей БЕЛАЯР Выключэнне з правіл Навукова-фантастычнае апавяданне Да прыбыцця ратавальнікаў заставалася ўсяго нічога, але для Канстанціна Басалыгіна гадзіны расцягнуліся да вечнасці. Ішлі чацвёртыя суткі вымушанай адзіноты — сярод трупаў, у барацьбе са страхам. З дзесяці адсекаў рудаздабываючай станцыі толькі адзін ён не пацярпеў пасля выбуху энергаўстаноўкі. За сценамі бушавала пясчаная бура. Канстанцін Басалыгін стараўся не думаць пра тое, што выйсці на паверхню мог толькі вар’ят. Час ад часу ахоўны купал уздрыгваў — вецер парывамі дасягаў хуткасці дваццаць чатыры метры за секунду. Планетоід быў няветлівы, затое багаты на карысныя выкапні.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.