Імгненні

Кучмель Наталля

Жанр: Современная проза  Проза    2005 год   Автор: Кучмель Наталля   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Імгненні ( Кучмель Наталля)Наталля Кучмель Імгненні Вершы

ЗМЕСТ

* * * Стосам блытаных ліній...

* * * Не кідай, будзь са мной, жыві, пачуцце-нежыць...

* * * Неба лікуе...

* * * Сатлелі травы нашага юнацтва...

* * * Першая кропля па выпуклым шкле...

* * * Дзень паўпрылёг на горад і раку...

* * * Сцяжкаю да прыпынку...

* * * Дымам на веі клеіцца стома...

* * * Ноч пяе дыханнем тваім...

* * * Ліпнёвы надвячорак прыкідваецца днём...

* * * Вечар пахне лісцём і пылам...

* * * У любой цеплыні на хвіліну здарыцца змрочна...

Плён

* * * Студня на выспе пяску...

* * * Ты багатай зрабіў мяне...

* * * Паблякла неба, звітае смугой...

* * * плыў дождж над горадам...

* * * Стрыжоў і ластавак мае...

* * * Я за цябе старэй - на той спакой...

* * * У акне дзявочай спальні...

* * * Скупое сонца п'юць бакамі гмахі...

* * * Ляніва, быццам адэсісты, вып'юць кавы...

* * * Праполка...

* * * - Здурнела! Сорам на вачах губляеш!..

* * * Май. Дождж ішоў...

* * * Неба ў бляску сляпучым стыгне...

* * * На могілках старых з-пад голых вербаў ніцых...

* * * Холад чаромхі, туману, раскрытае рамы...

* * * Ліпень. Здымкі начныя...

* * * Ад мастака - партрэту...

* * * Сон стане сродкам ізноў, як наяве, убачыць...

* * * Мяне не слухаюцца рыфмы...

* * * З ціхім шасценнем, бы кнігі старонкі...

* * * Звечарэла. Сонна ў пакоі...

Быў канец лютага

* * * Жыццё; і ў ім - хрупасткасць і надрыў...

* * * Хто б сказаў - каханне маё...

* * * Туман ярам... Плятуцца стужкі туману...

* * * Неба весняе - ясны німб...

* * * Цераз якую муку вызнаем...

* * * А у Цябе няма імя...

* * * Сёння ў небе імжыцца...

* * * Апала лісце. Месяц лістапад...

* * * Над цёплым пылам сходаў...

* * * Многа зімаў прайшло...

* * * На сто дарог вакол ляжыць разбухлая зямля...

* * * Ёсць веліч у старых закінутых мурах...

* * * А з бяроз - па адным - ападаюць лісты...

* * * Мокрае, шэрае неба радзімы - ды вочы...

* * * Лёгкі голас, лёгкі кашаль, лёгка ў такт...

* * * Падлетак! Вусны горкія твае...

* * * Прыйдзі... Зялёны змрок у пакоі...

* * * Перакулены свет...

* * * У вогкай цяшыні...

* * * Вільготнай душнай ноччу цяжка спаць...

* * * Позняй ветранай ноччу...

Тваё аблічча

Песня

* * * Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы...

* * * Не ўсе ў разлуцы - у журбе, бы ў труне...

* * * Узяўшы рукі твае, датыкацца губамі запясцяў...

* * * Няўлоўна змыкаліся захад з усходам; плялася...

* * * Снег коле павекі - адліжны: ільдісты і рэдкі...

* * * Наймільшая з дзяўчат...

* * * Вецер вакол мяне...

* * * Як цяжка спалучаць...

* * * Гэта вясна...

* * * Такая ноч, што салаўі - крычаць...

Анёлы

* * * ...вечар без цябе...

* * * Анёл, у лёце над зямлёю...

* * * У хваляў сваё жыццё...

* * * Бязмоўны вечар. Жоўты далягляд...

* * * Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле...

* * * Ліпнёвы поўдзень збіў над вербамі...

* * * А ты мне паклаў на плячо галаву...

* * * Стосам блытаных ліній, Быццам ніці з асновы, — Залатое на сінім Голле ў вечар вясновы. І ў дрыготкіх глыбінях Шэрых воч тваіх — тое: Залатое на сінім. Залатое на сінім. Залатое… * * * Не кідай, будзь са мной, жыві, пачуцце-нежыць: Хацець — што не маё, кахаць — што не належыць: Вусоў дзяціны пух, валос закрут цяжкі І дырыжорскі рух дзявочае рукі. * * * Неба лікуе, пацямнелі брады; Чайкі святкуюць вызваленне вады. І на шклёным балконе, дзе пануе пыльныя цьма, Для інжыра ў вазоне скончылася зіма. * * * Сатлелі травы нашага юнацтва, I кветкам ад марозаў не падняцца. Ды адчуванне дзіўнае палёгкі: Жыві, далёкі. * * * Першая кропля па выпуклым шкле Рассыпалася на злёце. Як хлопец у цельніку — клён у святле Машыны на развароце. Рэзкія плямы паўзверх зямлі Разбіты ліхтар кідае... Хто яго ведае — дзе, калі Аднойчы тое згадаю? * * * Дзень паўпрылёг на горад і раку Празрыс тым, цёплым, быццам летнім, целам. Павольна падаўшы, не шамацела Лісціна, абмінаючы руку. I на ваду, схіліўшыся, з маста Дзівіўся нехта — хворы ці то п'яны... Згасаў палын, разліты ў донцы шклянак Вачэй пад колер мокрага ліста. * * * Сцежкаю да прыпынку Праз зарослы язмінам двор Хлопец нясе дзяўчынку... I думае — што да зор. Лёгка, нібы націнку, Праз хвіліны — як праз гады, Хлопец узняў дзяўчынку. I думае — назаўжды...

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.