Мутны Меконг

Мудроў Вінцэсь

Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература    Автор: Мудроў Вінцэсь   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Мудроў Вінцэсь 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Вінцэсь Мудроў

Мутны Меконг

Апавяданне

- Шчаслівы ты, - з робленай зайздрасцю прамаўляе сябар, узняўшы чарку.
- Хутка будзеш дома.

Я задуменна лашчу бараду, уяўляю чэргі ў авіякасу - з начнымі адчуваннямі, перазовамі і цісканінай ля вакенца,

- і брунатная, падобная да амёбы пляма на столі пачынае варушыцца ў п’яных вачах. Надоечы цэлыя суткі прастаяў у чарзе, а квіт узяў толькі да Цюмені. Кажуць, там да авіякасы наогул не прабіцца, таму давядзецца, відаць, далей ехаць цягніком.

- У Цюмені бяры на любы рэйс: на Горкі, Куйбышаў, Варашылаўград, - падае голас Аўтухоў - калега, які пяты год працуе на Поўначы.
- Галоўнае праз Урал перамахнуць.

Нашая тэхнаглядаўская кантора арандуе кватэру ў драўляным двухпавярховіку. Будыніна месціцца ў цэнтрытаёжнага горада Лістападаўска, і мы, тэхнаглядчыкі, зрэдзьчасу з’язджаемся сюды з трубаправодных трасаў. Вось і цяпер, напярэдадні першага траўня, прыехалі з сябрам у горад, і цяпер п’ем гарэлку на кухні. За вакном ўжо цёмна, і ў зялёным святле ліхтара, што стаіць пасярод двара, соннай імжакай мітусіцца дробны снег.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.