Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая

Грыцкевіч Валянцін Пятровіч

Жанр: История  Научно-образовательная    Автор: Грыцкевіч Валянцін Пятровіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Адысея наваградскай лекаркі. Саламея Русецкая ( Грыцкевіч Валянцін Пятровіч)
Автор: Грыцкевіч Валянцін Пятровіч 
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

3 КНІГАЗБОРУ ПАЛКОЎНІКА АРТЫЛЕРЫІ

У Нацыянальным музеі ў Кракаве, у аддзеле імя Чартарыйскіх, пад нумарам 1482 захоўваецца надзвычай цікавы рукапіс XVIII стагоддзя. Мудрагелістая і доўгая назва яго [1] , сугучная тагачаснаму сіылю барока, у сціслым выкладзе гучыць як «Пададзенае свету рэха падарожжаў і авантур майго жыцця». Аўтар дзённіка — лекарка Саламея Русецкая. Нарадзілася яна на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Наваградскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага [2] .

Кіраўніцтва музея дало мне магчымасць атрымаць копію рукапісу і такім чынам азнаёміцца з ім. А ўпершыню яго апісаў гісторык Л. Глятман у канцы мінулага стагоддзя. Пазней дзённік даследавалі М. Ліпіньска, Г. Поляк, 3. Куховіч, Я. Рэйхман.

Пад загалоўкам рукапісу зроблена прыпіска на лацінскай мове пра тое, што ён «3 бібліятэкі Іаана дэ Вітэ, палкоўніка артылерыі» [3] .

Запісы Саламеі Русецкай — гэта ўражанні ад убачанага і пачутага ў краінах, дзе пабыла нястомная вандроўніца. Жыццёвыя віхуры насілі яе па абшарах Расійскай імперыі і Рэчы Паспалітай [4] , па землях «Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі» [5] , па Асманскай Турцыі. У дзённіку ёсць запіс і пра намер наведаць Іерусалім.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.