Злая зорка

Шамякин Иван Петрович

Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Злая зорка (Шамякин Иван)

Іван Шамякін

Злая зорка

Где стол был яств,

там гроб стоит

Г. Р. Дзяржавін Раман

Раздзел 1

Чаканне радасці

I

Жаніўся Глеб. Маці хвалявалася. А бацька праяў ляў спакой, той уласцівы яму спакой, падсолены іроніяй, які ціхмяную i сапраўды спакойную — не ў прыклад мужу — Вольгу Андрэеўну абураў i злаваў. Такое абурэнне ігрой мужа ў абыякавасць за трыццаць гадоў сямейнага жыцця апаноўвала яе не многа разоў, ды i калі тое было — у маладосці, калі яна не спазнала яшчэ ўсе таямніцы мужавай душы, не раскусіла, што ў большасці выпадкаў гэта сапраўды была ігра, забава яго. У другой па лавіне ix шлюбу, калі падраслі сыны, такое, бадай, не здаралася; i за іроніяй яна бачыла яго бацькоўскі клопат.

А тут такая падзея — жаніцьба сына, малодшага! Першае вяселле ў сям’і, а яму жарцікі, смяшкі, ды яшчэ пасля таш, як сам жа бязлітасна нагрузіў яе — перанёс вяселле з рэстарана ў свой дом.

Не, не перанос вяселля, не мужавы жарты ў адрас маладых, сватоў расстроілі яе, а непадробная абыя кавасць да Барысавай тэлеграмы, што прыляцець ён можа толькі на два дні, на пятніцу i суботу Дурное начальства — не можа адпусціць афіцэра — i якога афіцэра! — на братава вяселле. Ізноў-такі не спакой мужаў да такой кароткай пабыўкі сына ўзбунтаваў Вольгу Андрэеўну, а яго нежаданне перанесці вяселле з нядзелі на пятніцу. Не абышлося без крутой размовы. Яна не ўяўляла вяселля без Барыса. Як так? Прыляціць ён на два дзянькі напярэдадні вяселля, кал i ўсе будуць у клопатах, калі i налюбавацца на яго не будзе хвіліны… Упартасць мужава была тым больш незразумелая, што Ірына i Глеб з радасцю згадзіліся наблізіць вяселле.

Калі Вольга Андрэеўна, атрымаўшы тэлеграму (было гэта ў сераду), пазваніла Ірыне ў паліклініку, дзяўчына ледзьве не заспявала. Тут жа пазваніла бацьку, каб прыслаў машыну, i ўвечары з’ездзіла ў Прыпяць. А пакуль не ходзіць паром, трэба бы ло зрабіць добры круг. Але што такое i паўтары сотні кіламетраў, калі ёсць прычына пабачыць жаніха, прывезці яму звестку пра набліжэнне вяселля!

Усе за перанос вяселля, адзін бацька — са сваімі жартачкамі: «Што, не церпіцца ім? Дык упэўнены: шлюбнай ночы яны не чакалі».

Між іншым, жарт гэты пакрыўдзіў Вольгу Андрэеўну, бадай, абразіў: як бы дакор ёй, першы за жыццё, бо яна таксама некалі не дачакалася шлюбнай ночы. I за Глеба было крыўдна, лічыла малодшага сына чысцейшай душой, такім жа ідэалістам, як сама.

Але як ні ведала Вольга Андрэеўна мужа, на гэты раз яна памылялася, калі лічыла, што спакой яго i абыякавасць да падзеі, якая мае адбыцца, натуральный. Не, Уладзімір Паўлавіч хваляваўся, можа, не менш, чым яна, маці, толькі па-мужчынску, умела хаваючы свае пачуцці. Ды i дзіўна было б, калі б старшыня райвыканкома размяк ад звычайнай жыццёвай падзеі — жаніцьбы сына. Лічыў так. І аднак жа хваляваўся. Спачатку высмейваў сябе за гэта лагодна, пас ля — бадай са злосцю: «Рассіропіўся, стары дурань».

Звычайна свой ранні працоўны дзень пачынаў з таго, што з галавой акунаўся ў клопаты — званіў у вобласць, у калгасы, выклікаў загадчыкаў аддзелаў, кіраўнікоў праднрыемства, службаў. З некаторымі жартаваў, іншых уедліва прабіраў — раённых чыноўнікаў, асабліва ў сферы жыццезабеспячэння. Аднойчы яму на партканферэнцыі ўжо выказвалі, што ён па-рознаму адносіцца да людзей — да тых, што робяць на зямлі, i да тых, што сядзяць у канторах ці стаяць за прылаўкамі магазінаў. А сам, маўляў, дзе сядзіш — не ў канторы? Аднак ніхто не пасмеў кінуць камень, што i ён з той жа катэгорыі — чыноўнікаў. Пры ўсім сваім іранічным стаўленні да іншых i да сябе ён папрок адмёў бы. Іранізаваць мог. Але работу яго — не чапай, пра дзейнасць сваю ён меў асобную думку.

У тую раніцу, на здзіўленне супрацоўнікаў, Уладзімір Паўлавіч нікога не выклікаў i нікуды сам не званіў, коратка адказваў на званкі, без жартаў.

Выбівала ca звычайнага рытму не само хваляванне — без яго Пыльчанка не жыў,— а тое, што душэўны шквал яго нязвыклы, незнаемы. Ен не мог нават зразумець прычыыу. Ад чаго такая бура? Самому факту жаніцьбы сына ён радаваўся. Перанос вяселля? Але яго больш абурыў першы перанос — не па жаданні Вольгі ці Глеба, ці хітруна Пустахода, будучага свата.

З Пустаходам яны лёгка i весела абгаварылі ўсе дэталі ўрачыстасці яшчэ тыдні два назад, пакліка лі дырэктара рэстарана, зрабілі заказ. A гадзіны праз дзве-тры пазваніў Сінякоў.

«Вы што — думаеце рабіць вяселле ў рэста ране?»

«А дзе ж яшчэ?»

«Ca спіртным?»

«А якое вяселле без чаркі? Народ асудзіць, Пятро Міхайлавіч!»

«Народ! Забылі, у які час жывём? З работы за хацелі вылецець? Ды вы… бог з вамі, каб аднаму вам знеслі галаву. Райком падведзяце… Лепшага старшыню калгаса выб’еце нам з сядла. А Глеб ваш не промах».

Пыльчанку перахапіла дыханне. Ад абурэння. Якое хамства! У чым Глеб не прамахнуўся? Вы ходзіць, падбіраў багатую нявесту? Такая сакратарова думка пра яго сына бадай абразіла.

I Пыльчанка секануў фамільярна:

«Лічы, Пятро Міхайлавіч, што Глебу нявесту я выбіраў. Мядок Пустаходаў мне падабаецца».

Сакратар засоп у трубку — навучыўся разумець падтэксты ў Пыльчанкавых словах, часта нібыта i далёкія ад тэмы дыялога. Збавіў ход: «Справа гаспа дарская. Мая задача — папярэдзіць».

«Добра. Будзем піць дома, за зачыненымі дзвяра мі», — зноў жа, як кажуць, па вачах: мог Сінякоў выпіць, грэшныя абодва, але ён, Пыльчанка, любіў пагуляць адкрыта, а Пятро Міхайлавіч i да антыалкагольнага закону рабіў гэта пад коўдрай. Але гэта, мабыць, не дайшло. Сінякоў добразычліва засмяяўся ў трубку.

«Раю яшчэ адно. Не рабі шуму на Першамай».

«Чаму?» — ужо зусім шчыра здзівіўся Уладзімір Паўлавіч.

«Моладзь не зачыніш. А дом ваш на бойкім месцы Людзі дэманстраваць будуць, а савецкая ўлада гарэлку п’е, гуляе».

«Не гулянка гэта, а вяселле. Народная традыцыя. Якой не адна тысяча гадоў. А што да людзей, то, калі мы сядзем за стол, яны таксама будуць за сталамі. I даю вам слова, што піць будуць не райспажыўсаюзаўскі квас, хоць мы i забаронім перадсвяточны продаж. Вось тут… у сувязі з нашай мудрай пастановай… вы маеце рацыю: мне i маім гасцям лепш выпіць да свята».

Вось так i пераносілі вяселле — усё бліжэй i бліжэй. На радасць маладым.

Магчыма, гэта i ўзбунтавала Уладзіміра Паўлавіча — што ён усім уступаў. Але калі яшчэ i з-за Барыса трэба ламаць парадак… Барыс ламаў хаду падзей усё жыццё. Любімчык яго, першынец, з малых гадоў «выкідваў конікі» i нямала папсаваў нерваў i маці i яму.

Два гады назад выкінуў «каронны нумар» — папрасіўся ў Афганістан. За год, пакуль ён лятаў на баявыя аперацыі, маці пастарэла на дваццаць гадоў — не спала, не ела.

Вярнуўся з ордэнам. Прыехаў на пабыўку — узбунтаваў усю моладзь райцэнтра, ён, бацька, радуючыся пабыўцы сына, жыў ca страхам, як бы старшы лейтэнант не ўліп у авантуру. Кажуць, дзіця такі зрабіў адной вароне. Але замнога матак стараліся, каб ажаніць яго са сваімі дочкамі, таму, мабыць, i не знайшлося той, разумнай, якая ўгаманіла б яго. Усе дурніцы — для Барыса. Яго легкадумнае, зняважлівае стаўленне да дзяўчат вельмі засмучала маці.

Зусім іншы характар у Глеба. Пяць гадоў назад, калі толькі ён прыехаў сюды, сын-студэнт напрасіўся паездзіць з ім па раёне, паглядзець, як жывуць палешукі. Абедалі ў старшыні калгаса Пустахода, на пасецы, на беразе Прыпяці. За гаспадыню была дачка Івана Іванавіча, студэнтка медінстытута. I вось: ён вучыўся ў Кіеве, яна — у Мінску, сустракаліся тут на канікулах, па святах. Шэсць гадоў вернасці. Не па-сучаснаму. Чаго добрага, такія ідэалісты сапраўды маглі чакаць шлюбнай ночы. Вольга ў захапленні ад такой вернасці. А ён, грэшны, каб даведаўся, што сын такі нявіннік, напэўна, перастаў бы паважаць яш. Яму больш імпануе гуляка Барыс, па вачах анёл, а па спрыту разбойнік.

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.