Сыны зямлі беларускай

Багадзяж Мікола

Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература    2002 год   Автор: Багадзяж Мікола   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Сыны зямлі беларускай ( Багадзяж Мікола)
Автор: Багадзяж Мікола 
Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 17 
Год: 2002 

Ад аўтара

Напэўна, для даследчыка гісторыі няма нічога больш радаснага, чым тыя маленькія адкрыцці, што робяцца ім час ад часу пад маўклівымі зводамі архіваў i бібліятэк, сярод густога папяровага пылу i пажоўклых лістоў старажытных рукапісаў.

I сапраўды, з чым можна параўнаць той урачысты момант, калі ў небыцця ўдаецца адваяваць яшчэ адно імя, яшчэ адзін факт, той момант, калі наладжваецца нябачны кантакт паміж мінулым i цяперашнім, паміж табою i тваім продкам, які жыў некалькі стагоддзяў назад! Тады незразумелае раптам становіцца простым i ясным, ты ведаеш, чаму канкрэтная гістарычная асоба ў той ці іншай сітуацыі пачынала паводзіць сябе менавіта так, а не інакш, што яна магла думаць, на што разлічваць…

Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, напоўнена такімі маленькімі адкрыццямі. I датычаць яны славутых сыноў Беларусі, пра якіх, здаецца, ужо ўсё вядома. I тым не менш шэраг новых, цікавейшых фактаў дапаўняе, дамалёўвае знаёмыя многім рысы герояў беларускай гісторыі.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.