Албанскае танга

Мудроў Вінцэсь

Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Албанскае танга (Мудроў Вінцэсь)
Автор: Мудроў Вінцэсь 
Жанр: Остросюжетные любовные романы  Любовные романы   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Гісторыя хваробы

На трэцім уроку мяне заўсёды цягне на сон. Сёньня ў нас трэці ўрок геаграфія. Я сюд-туд правальваюся ў сонную замарач, нечыя цьмяныя твары плывуць перад вачыма, прастору поўняць гэткія ж цьмяныя пахі і аднекуль здалёк далятае абрыдлы голас геаграфічкі: «Да дошкі пойдзе Дасюлін».

Я ачомваюся. Дасюлін зь неахвотаю ўстае, гучна ляскае векам парты і пашчэнкі мае рассоўвае адчайны позех.

– А можна бяз грукату? – падае голас геаграфічка і, прычакаўшы Дасюліна, тыцкае яму ў руку ўказку. – Напачатку скажы – калі ты абкарнаеш свае пэцалы? Зарос як Галуза з Шутовічам.

Чувакі, якіх згадвае геаграфічка, вучацца ў дзясятым клясе і носяць фрызуры «пад бітлоў».

– Маўчыш? Зусім ад рук адбіўся, – прамаўляе геаграфічка з пагрозьлівай інтанацыяй, але потым мяняе тон і ў голасе яе чуецца зьедлівае задавальненьне: – Ну тады пакажы нам асноўныя эканамічныя цэнтры Вугорскай Народнай рэспублікі.

Мішка, праўдападобна, ня ведае дзе знаходзіцца сама Вугоршчына. Указка паўзе спачатку ў бок Балтыйскага мора, потым рашуча скіроўвае на поўдзень і няўпэўнена застывае пасярод жоўта-брунатнай падковы Карпат. Мапа, што вісіць на дошцы, адмысловая. На ёй не падпісаны ні гарады, ні краіны. Паспрабуй, знайдзі тут прамысловыя цэнтры.

Алфавит

Похожие книги

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.