Далягляд (на белорусском языке)

О'Хара Джон

Далягляд (на белорусском языке)
Автор: О'Хара Джон 
Жанр: Проза прочее, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Джон О'Хара Далягляд Пераклад: Уладзiмiр Шчасны У рэдакцыi спакайнела. Паверхам вышэй, у спартыўным аддзеле, вось ужо добрае паўгадзiны iшла начная гульня ў брыдж. Супрацоўнiкi за рэдакцыйным сталом чыталi ранiшнi нумар цi проста сядзелi, абыякавыя да ўсяго, утаропiўшыся ў што-небудзь перад носам. Некалькi рэпарцёраў сядзела за сталамi. Яны пiсалi пiсьмы, рабiлi нейкiя накiды, нават займалiся белетрыстыкай, але толькi не рыхтавалi матэрыялаў у газету. Пра гэта можна было здагадацца. Прынамсi, Макгiр мог сказаць адразу. Пасля столькiх гадоў работы ён ужо ведаў амаль усё з газетнай справы. Ведаў ён, як выглядае рэдакцыя газеты на кожным этапе падрыхтоўкi нумару. Ён адкiнуўся ў крэсле i пачаў гойдацца ў iм, трымаючы ў зубах патухлую люльку. Каб тым, за рэдакцыйным сталом, не здацца такiм, якiмi ён бачыў iх, Макгiр устаў, паволi падышоў да акна i пачаў глядзець на капiтолiй. Гэты яго бок быў яму такi знаёмы.
Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.