Вампір у Сасэксе

Дойль Артур Конан

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: Дойль Артур Конан   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Артур Конан Дойл

Вампір у Сасэксе

Холмс уважліва прачытаў запіску, якую даставілі з апошняй поштай, і, каротка хмыкнуўшы, што ў яго абазначала смех, перакінуў яе мне.

— Мяркую, што больш недарэчную мешаніну з сучаснасці і старадаўніх забабонаў, здаровага сэнсу і буйнай фантазіі ўявіць цяжка, — сказаў ён. — Што вы пра гэта думаеце, Ўотсан?

Я прачытаў наступнае:

Олд-Джуры, 46

19 лістапада

Адносна вампіраў.

Шаноўны сэр!

Наш кліент, містэр Роберт Фэргюсан, кампанія “Фэргюсан і Мюрхэд”, пастаўшчыкі гарбаты на Мінсінг-лэйн, зрабіў запыт адносна вампіраў. Паколькі нашая фірма займаецца выключна ацэнкай машыннага абсталявання, гэтае пытанне не ляжыць у сферы нашай кампетэнцыі, і мы параілі містэру Фэргюсану звярнуцца да вас і выкласці ўсе факты. Мы не забылі вашага паспяховага расследавання справы Матыльды Брыгс.

З павагай,

Морысан, Морысан і Дод

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.