Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Вусцішны пакой

Дойль Артур Конан

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: Дойль Артур Конан   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Артур Конан Дойл

Вусцішны пакой

Гасцёўня Мэйсанаў была дужа дзіўная. У адным куце яна была вельмі шыкоўна абстаўленая. Шырокія канапы, нізкія элегантныя крэслы, вытанчаныя статуэткі і дарагія парцьеры на дэкаратыўных металічных карнізах былі прыдатнай аблямоўкай для каханай жанчыны – гаспадыні гэтага дома. Мэйсан, малады, але заможны дзялок, не шкадаваў ні сілаў, ні грошай для любога жадання і капрызу сваёй прыўкраснай жонкі. І гэта было натуральна, бо яна шмат ад чаго адмовілася дзеля яго. Самая вядомая танцорка ў Францыі, гераіня дзесятку бурных раманаў, яна зраклася бляску і ўцехаў, каб раздзяліць лёс маладога амерыканца, чый аскетычны стыль жыцця так не супадаў з ейным. Усім сваім багаццем ён намагаўся кампенсаваць усе яе страты. Відаць, можна было падумаць, што з ягонага боку было б больш тактоўна не выстаўляць напаказ сваё багацце, а тым больш не афішаваць яго ў друку, але калі не зважаць на некаторыя асаблівыя рысы яго характару, ён паводзіў сябе, як муж, які ні на хвілю не пераставаў быць каханкам. Нават прысутнасць гледачоў не стала б перашкодай публічнаму выяўленню ягонай усёпаглынальнай жарсці.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.