Гісторыя лэдзі Сэнакс

Дойль Артур Конан

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: Дойль Артур Конан   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Артур Конан Дойл

Гісторыя лэдзі Сэнакс

Стасункі між Дугласам Стоўнам і славутай лэдзі Сэнакс былі добра вядомыя і ў свецкіх колах, дзе яна была заўважнай персонай, і ў грамадзе навукоўцаў, дзе ён лічыўся ці не самым аўтарытэтным. Таму абсалютна натуральным быў розгалас, які выклікала навіна аб тым, што лэдзі раз і назаўсёды пастрыглася ў манашкі і свет больш ніколі яе не ўбачыць. А калі пасля гэтых чутак да таго ж стала вядома, што неяк зранку лёкай убачыў, як знакаміты хірург, чалавек са сталёвымі нервамі сядзеў на ложку, засунуўшы абедзве нагі ў адну штаніну, і радасна ўсміхаўся сусвету, а ягоныя выдатныя мазгі цяпер такія ж каштоўныя, як шапка з кашай, – гэтая падзея сталася дастаткова яркай, каб зацікавіць грамадства, якое ўжо не спадзявалася, што іх распешчаныя нервы яшчэ можа нешта крануць.

У свае найлепшыя часы Дуглас Стоўн быў адным з найвыбітнейшых людзей у Англіі. Больш за тое, цяжка было сказаць, што яго найлепшыя часы ўжо мінулі, бо калі гэта здарылася, яму было трыццаць дзевяць. Тыя, хто ведаў яго найлепш, разумелі, што зрабіцца такім вядомым ён мог бы яшчэ хутчэй, калі б выбраў не прафесію хірурга, а любую з тузіну іншых. Ён мог заваяваць славу як салдат, здабыць яе як даследчык, дабіцца яе як юрыст або збудаваць яе з камню і сталі, як інжынер. Ён быў народжаны для велічы, бо мог задумваць тое, на што іншы нават бы не наважыўся, і здзяйсняць тое, пра што іншы не мог бы падумаць. Ніхто не мог з ім параўнацца ў хірургіі. У яго былі сталёвыя нервы, выключная разважнасць і непераўзыдзеная інтуіцыя. Зноўку і зноў яго нож выразаў смерць, але пры гэтым ён датыкаўся да саміх крыніц жыцця, пакуль яго асістэнты былі такімі ж бледнымі, як сам пацыент. Яго энэргія, смеласць, здаровая самаўпэўненасць – ці не пра іх дагутэль жыве памяць на поўдзень ад Мэрылэбан-роўд і на поўнач ад Оксфард-стрыт?

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.