Рытуал Масгрэйваў

Дойль Артур Конан

Жанр: Историческая проза  Проза    Автор: Дойль Артур Конан   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Дойль Артур Конан 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Артур Конан Дойл

Рытуал Масгрэйваў

У характары майго сябра Шэрлака Холмса мяне заўсёды здзіўляла адна непаслядоўнасць: хаця ў яго быў самы адпрацаваны і метадычны спосаб мыслення ў свеце, хаця ён аддаваў перавагу сціпламу і строгаму стылю адзення, ва ўсіх астатніх звычках ён быў неахайным чалавекам, які мог давесці да вар’яцтва любога суседа. Трэба сказаць, я сам у гэтым не такі ўжо традыцыяналіст. Бязладная праца ў Афганістане ўзмацніла маю схільнасць да неўпарадкаванага ладу жыцця і зрабіла мяне больш абыякавым да чысціні, чым належыць доктару. Але ўсяму ёсць межы, і калі я бачу чалавека, які захоўвае цыгары ў вядзерцы для вугалю, тытунь — у персідскай пантофлі, а лісты, на якія яшчэ не адказаў, прышпільвае сцізорыкам па цэнтры каміннай дошкі, то адчуваю сябе неверагодна акуратным чалавекам. Яшчэ я заўсёды трымаўся меркавання, што ў стральбе варта практыкавацца выключна на свежым паветры, і калі Холмс у адным са сваіх дзівакаватых настрояў сядае ў фатэль, бярэ рэвальвер, сто патронаў Боксэра і пачынае ўпрыгожваць процілеглую сцяну дзірачкамі ад куляў, што ўтвараюць патрыятычныя ініцыялы V.R., я вельмі сумняюся, што гэта ідзе на карысць атмасферы ці выгляду нашага пакоя.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.