Малады англічанін

Гауф Вильгельм

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: Гауф Вильгельм   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Гауф Вильгельм 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Вільгельм Гаўф

Малады англічанін

У паўднёвай частцы Германіі знаходзіцца гарадок Грунвізэль, звычайны, як і ўсе: у цэнтры – маленькая рыначная плошча з фантанам, збоку – яе маленькая старая ратуша, вакол рынка – дом міравога суддзі і самых паважаных купцоў, а на некалькіх вузкіх вулачках жывуць астатнія насельнікі. Усе ведаюць адно аднаго, кожнаму вядома, што дзе адбываецца, а калі ў пастыра ці бургамістра, ці ў доктара на стале з’явіцца дадатковая страва, то ўжо ў полудзень пагалоска пойдзе па ўсім горадзе. Пад вечар жанчыны выправяцца адна да адной з візітамі, як гэта тут называецца, абмяркуюць за кубачкам моцнай кавы і салодкім пірагом гэтае здарэнне, робячы выснову, што пастар, магчыма, удзельнічаў у латэрэі і выйграў не па-хрысціянску вялікую суму, што бургамістра “падмазалі”, а доктар атрымаў ад аптэкара некалькі залатых за выпіску даволі дарагіх рэцэптаў.

Для такога ўпарадкаванага гарадка, як Грунвізэль, відаць, непрыемнай нечаканасцю з’явіўся прыезд нейкага чалавека, пра якога не ведалі, адкуль ён, што яму тут трэба, з чаго ён жыве. Хаця бургамістр і праверыў яго пашпарт і за кавай у сям’і доктара выказаў думку, што хоць пашпарт правільна завізіраваны ад Берліна да Грунвізэля, але ўсё ж тут штосьці не тое, бо мужчына выглядае неяк падазрона. Бургамістр карыстаўся ў горадзе самым вялікім аўтарытэтам, і не дзіва, што з гэтага часу на прыезджага глядзелі з падазронасцю. А яго жыццёвыя паводзіны таксама не давалі грунвізэльцам прычыны пазбавіцца гэтай думкі.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.