Дазорца маяка

Сенкевич Генрик

Жанр: Историческая проза  Проза    Автор: Сенкевич Генрик   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Сенкевич Генрик 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Генрык Сянкевіч

Дазорца маяка

I

Неяк знік без весткі дазорца маяка Аспінвол, што недалёка ад Панамы. Здарылася гэта сярод буры: верагодней за ўсё небарака падышоў да самага берагу скалістай выспы, на якой стаіць маяк, і яго змыла хваляй. Пэўна, так яно і адбылося, бо назаўтра не знайшлі яго лодкі, што звычайна стаяла ў бухце.

Вызвалілася пасада дазорцы маяка, на якую трэба было найхутчэй знайсці замену, бо маяк мае немалое значэнне як для мясцовага руху, так і для судоў, што ідуць з Нью-Ёрка ў Панаму. У затоцы Маскітаў шмат плыткіх пясчаных месцаў, паміж якіх праплыць цяжка нават удзень, а ўначы і пагатоў, асабліва сярод імглы, якая падымаецца над вадой, нагрэтай промнямі субтрапічнага сонца. Таму адзіным правадніком для шматлікіх судоў было святло маяка.

Клопат па пошуку новага дазорцы зваліўся на плечы консула Злучаных Штатаў у Панаме, а быў гэта немалы клопат, бо замену трэба было знайсці за дванаццаць гадзінаў, да таго ж наступнік мусіў быць сумленным чалавекам, нельга было ўзяць абы-каго, і ўрэшце, наогул бракавала кандыдатаў. Жыццё на вежы даволі цяжкое і зусім не ўсміхаецца разняволеным і закаханым у свабоду жыхарам Поўдня. Дазорца маяка робіцца вязнем. Ніколі, апроч нядзелі, ён не мае права пакінуць сваю скалістую выспу. Лодка з Аспінвола штодзень прывозіць яму прадукты і ваду і тут жа адплывае, а на ўсёй выспачцы плошчай на адзін морг * няма больш нікога. Дазорца жыве ў вежы, утрымлівае яе ў парадку; удзень вывешвае рознакаляровыя сцяжкі ў адпаведнасці з паказчыкамі барометра, а ўвечары запальвае святло. Можа, і не было б гэта цяжкою працай, калі б дазорцу, каб запаліць агонь на вяршыні вежы, не даводзілася пераадольваць чатырыста крутых і дужа высокіх прыступак штодзень, а часам і некалькі разоў на дзень. Наогул гэта жыццё сапраўднага мніха ці нават пустэльніка. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што містэр Ісаак Фалконбрыдж меў немалы клопат — адшукаць вартую замену нябожчыку. Лёгка сабе ўявіць яго радасць, калі наступнік неспадзявана знайшоўся ў той самы дзень.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.