У шалашы Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю.Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва. Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб нешта і сеў на салому. - А каб цябе, каб, - плюнуў ён. Бліскавіцы секлі неба так часта, што можна было разгледзець усё ў шалашы: саламяны ложак, зэдлік, кошык з бульбаю, кацялок на падлодзе, вязку цыбулі і старую ватоўку, што вісела каля ўваходу. Вартаўніка не было: можа, абходзіў сад, а мо сядзеў у другім