Скон аднаго сэрца

Цвайг Штэфан

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: Цвайг Штэфан   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Цвайг Штэфан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Штэфан Цвайг

Скон аднаго сэрца

Каб нанесці сэрцу сакрушальны ўдар, лёсу не заўсёды трэба біць моцна і з размаху; выклікаць пагібель якой-небудзь нязначнай прычынаю - вось да чаго імкнецца яго неўтаймаваная творчая сваволя. На нашай няўцямнай чалавечай мове мы называем гэты першы лёгенькі дотык зачэпкаю і здзіўлена параўноўваем яе малюсенькія памеры з магутным уздзеяннем, якое часта выяўляецца пазней; але як хвароба ўзнікае раней, чым яна праяўляецца, так і чалавечы лёс пачынаецца не тады, калі ён робіцца прыкметнаю з'яваю. Лёс даўно праяўляецца дзесьці ў нашай глыбіні, у нашай крыві, перш чым дакрануцца да душы зверху. Самапазнанне раўназначна супраціўленню, і амаль заўсёды яно марнае.

Стары - яго звалі Заламансон, і ў сябе на радзіме ён меў званне тайнага камерцыі саветніка - прачнуўся аднаго разу ўночы ў гатэлі ў Гардоне*, дзе ён праводзіў велікоднае свята з сям'ёю, ад моцнага болю: нібы ціскамі здушвала жывот, дыханне ледзь вырывалася з грудзей.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.