Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Авальны партрэт

По Эдгар Аллан

Жанр: Классическая проза  Проза    Автор: По Эдгар Аллан   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Эдгар Алан По

Авальны партрэт

Замак, у які мой слуга рызыкнуў заламіцца дзеля таго, каб пазбавіць мяне, моцна зраненага, неабходнасці правесці ноч на адкрытай прасторы, быў адным з тых вялізных змрочна-шыкоўных будынкаў, чые насупленыя абрысы часта сустракаюцца сярод Апенінаў – не радзей, чым у фантазіях місіс Рэдкліф *. Мяркуючы па ўсім, зусім нядаўна яго часова пакінулі. Мы размясціліся ў адным з самых сціплых і найменш мэбляваных пакояў, што знаходзіўся ў самай аддаленай вежачцы. Багатае і старадаўняе ўбранне пакоя ўжо амаль сатлела. На сценах віселі габелены і мноства разнастайных геральдычных знакаў, а побач з усім гэтым – шматлікія яркія сучасныя карціны ў рамах, багата ўпрыгожаных залатымі арабескамі. Гэтыя карціны, якія віселі не толькі па ўсіх сценах, але і ў самых патаемных куточках, што цалкам адпавядала вычварнай архітэктуры замку, – гэтыя карціны пад уплывам трызнення, што толькі-толькі пачало мяне мучыць, прыцягнулі маю ўвагу. Ужо надышла ноч, і я загадаў Пэдра зачыніць цяжкія аканіцы, запаліць свечкі ў высокім кандэлябры, што стаяў ля ўзгалоўя майго ложка, і расхінуць махрыстыя гардзіны з чорнага аксаміту вакол яго. Усё гэта было неабходна дзеля таго, каб у выпадку бяссоння я мог хаця б заняць сябе сузіраннем карцінаў і чытаннем маленькай знойдзенай на падушцы кнігі, прысвечанай іх апісанню і разгляду.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.