Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Бандароўна

Купала Янка

Жанр: Поэзия  Поэзия    Автор: Купала Янка   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Янка Купала

Бандароўна

З народнай песні I Не віхор калыша лесам, Не ваўкі заводзяць, Не разбойнікі талпою За дабычай ходзяць. На Ўкраіне пан Патоцкі, Пан з Канёва родам, З сваёй хеўрай гаспадарыць Над бедным народам. Дзе заедзе, банкятуе Сам ён, яго варта; Ні старому, ні малому Не спускае жартаў. Калі ж дзе ўпадзе у вока Хараство дзявоча, - Абняславіць, абнячэсціць, Бацьку плюне ў вочы. Стогне змучана Ўкраіна, К небу шле пракляцце, Ды Патоцкага збаўляе Хеўра і багацце. Да сягоння жыве памяць Аб злым гэтым дусе На ўсёй чыста Украіне І на Беларусі. Ў сёлах, як клялі дагэтуль, Так і праклінаюць, У палацах яго толькі Міла ўспамінаюць. Аб прыгожай Бандароўне І аб справах пана Засталася у народзе Песня здавен-даўна.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.