Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Яна і я

Купала Янка

Жанр: Поэзия  Поэзия    Автор: Купала Янка   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Купала Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Янка Купала

Яна і я

1. Стрэча На крыжавых пуцінах з ёй сустрэўся - Куды ісці, не ведала яна, І я не ведаў - ў полі я ці ў лесе, І мне ляжала сцежка не адна. Як путнікі, заблуканыя ўночы, Стаялі мы пад труднай ношкай дум; Адно другому пазіралі ў вочы І слухам клікалі найменшы шум. Стаялі мы. Нявіданыя дзівы Нас абымалі крыллямі сваймі, Шапталі мне: вазьмі яе, шчаслівы! Шапталі ёй: сабе яго вазьмі! І рукі злучывалі нам навекі, Багаслаўленне далі нам свае Ісці у свет праз горы, долы, рэкі, Ісці супольна праз усё жыццё. Вясельны гімн, як плачкі, нам запелі І заракалі крыллямі зарок - Над ей, заручанай, у шлюбнай белі, І нада мной, ахутаным у мрок. А каб вас злыя не змаглі заломы! А каб не зналі душы вашы ран! А каб вас не кранулі буры, громы! А каб к сабе не звабіў вас курган! Такія клалі дзівы нам зарокі Мядовых асалод, квятчаных крас І расплыліся, як сон ветру лёгкі, Нас кінуўшы ў благі ці ў добры час. І мы пайшлі, як тыя цені-мары, Няспынна ад расы і да расы; Запаланелі нам бліскучыя пажары, Закуранелі чорныя лясы.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.