Чалавек ідзе

Мавр Янка

Чалавек ідзе
Автор: Мавр Янка 
Жанр: Советская классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Янка Маўр Чалавек ідзе I Старадаўнія часы. - Царства звяроў. - Ці людзі? - Няўдалае паляванне. - Падвячорак з пацука. - Начлег на дубе. Гэта было даўно-даўно... Можа, мільён гадоў назад. Дакладна сказаць нельга, але прыблізна навука ведае, калі і як гэта было. Ёсць сведкі з таго часу: розныя знакі, рэчы, расліны, косці, каменні, нават самыя пласты зямлі, якія досыць праўдзіва могуць расказаць цікавыя гісторыі з таго часу. Трэба толькі навучыцца іх разумець... З такіх помнікаў і склалася гісторыя, аб якой тут гаворыцца. У тыя часы наша Эўропа мела зусім не такі выгляд, як цяпер. Мора займала ўсю сучасную Паўднёвую Эўропу і даходзіла да Альпаў, а ў нас - да нізоўяў Дняпра і Волгі.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.