Апошні лісток

Генри О.

Апошні лісток
Автор: Генри О. 
Жанр: Классическая проза, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
О. Генры Апошні лісток У невялічкім квартале з заходняга боку Вашынгтон-сквер вуліцы пачынаюць нейкі вар’яцкі бег і разбіваюцца на вузенькія палоскі, якія яшчэ называюць “вулкамі”. Гэтыя “вулкі” выгінаюцца і перасякаюцца пад дзіўнымі вугламі. А адна вуліца нават перасякае саму сябе раз-другі. Адзін мастак адкрыў неяк для сябе каштоўную магчымасць на гэтай вуліцы. Напрыклад, збіральнік грошай з чэкам за фарбы, паперу і палатно можа сустрэць тут самога сябе, не атрымаўшы па рахунку ні цэнту. Неяк у дзівосны старэнькі Грынвіч-віладж забрылі мастакі ў пошуках вокнаў з паўночнага боку, вільчыкамі васемнаццатага стагоддзя, галандскімі мансардамі і недарагой арэнднай платай. Затым яны перацягнулі з сабой алавяныя конаўкі і электрарандолі з Шостай авеню і ўтварылі “калонію”.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.