Родныя дзеці

Гилевич Нил Семёнович

Жанр: в стихах  Поэзия    2010 год   Автор: Гилевич Нил Семёнович   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Родныя дзеці ( Гилевич Нил Семёнович)
Автор: Гилевич Нил Семёнович 
Жанр: в стихах  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 2010 

Ніл Гілевіч

Родныя дзеці

Запеўка

Пісаць бы мне пра час далёкі! Не зябла б муза сіратой: Штодзень бы піў набгом з даёнкі Хвалебстваў пенны сырадой! Я ж выбраў працу без гарантый: Дыханне часу сцерагу І ад надзённасці гарачай Убок падацца не магу. Дый ты, чытач, таму прычына: Ты - вось, ты побач, ты са мной. І разлучыць нас немагчыма: Мы доляй звязаны адной. І хочаш ты пазнаць у кнізе Жыццё, якому сам - суддзя. Ды каб без тых эрзац-калізій, Дзе ўсё вядома загадзя. Каб пошук праўды ў ёй быў моцны. Каб прачытаў, сабе наўздзіў, Усю зараз - і смачна цмокнуў: «Прыдумаў, гад, а - дагадзіў!» Чытач! А можа - не прыдумаў? А - толькі кінуў свой пагляд На сутнасць радасці і суму, З якіх сатканы побыт-лад?.. Ды гэта - тэма для дыскусій, Ты тут, брат, сам не дайся ў зман. Я ж быў бы рад, калі б прымусіў Цябе - уткнуцца ў мой раман.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.