Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Белае полымя

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Рассказ  Проза    Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Уладзімір Караткевіч

Белае полымя

Прысвячаецца Мiколу Садавому

Ужо трэцi дзень панствавала над тундрай вялiкая багiня поўначы – Завея. Трэцi дзень, бавячыся, яна перасыпала з месца на месца снегавыя дзюны, раздзьмухвала на iх равучае белае полымя i скакала ў ягоных языках шалёны i аднастайны танец.

I чалавек трэцi дзень ляжаў у палатцы, занесенай снегам, i напалову спаў, напалову не спаў. У нейкi з гэтых дзён, 1 лютага 19ЗЗ года, яму споўнiлася трыццаць год, але ён не ведаў, калi быў гэты дзень: сёння, учора цi пазаўчора. Ён не ведаў нават, дзень знадворку цi ноч. Прабiваючы часам снег, ён ведаў толькi, што завея не скончылася, – вось i ўсё.

I ў цемры перад яго пасiвералым тварам, якi адзiн толькi не быў прыкрыты спальным мяшком, праносiлiся стракатыя прывiды.

Уяўляўся яму родны дом на беразе Нёмна, буслiныя шапкi ў шатах векавых дубоў, струменьчык малiнавага варэння, што паузе з лыжачкi. Да болю часам хацелася туды, на залатыя лугi Заходняй Беларусi, якая зараз звалася шыпячым i брыдкiм словам “крэсы”.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.