Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/romanbook/romanbook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Краіна Цыганія

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Рассказ  Проза    Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Уладзімір Караткевіч

Краіна Цыганія

Параходзік звярнуў з Прыпяці ў Стрынь і прайшоў яе звілістым рэчышчам аж дзесяць вёрст спецыяльна, каб высадзіць мяне ў Завід-Гарадку. Прайшоў — пад мат рулявога — дзеля аднаго мяне, а рака была, як змяя, што звіваецца, круціцца і штохвілінна спрабуе сама сябе ўкусіць за хвост.

Такі «спецрэйс» не быў такой ужо рэдкасцю для гэтых спрадвечных глухіх мясцін Палесся. Тут зямля не давала абвіць сябе дарогамі, дый тыя, што былі, заліло летняй повенню: у Карпатах і на Валыні гулі дзікія злівы, і беларускае Палессе захлыналася. Заставаліся нялётнае ўжо тры дні неба і першабытны вадзяны шлях.

...Сорак вёрст давялося б мне тупаць сюды да бліжэйшай прыстані, Уласт-Гарадка. А ў мяне быў рукзак з рэчамі і акрамя яго бліц, штатыў, экспанометры, безліч плёнкі. А яшчэ апараты: «Зеніт-Е», «Салют» з усёй оптыкай, з усімі гэтымі тэлевікамі і шырокавугольнікамі (а важыць гэтая бандура з прычындаламі восем кіло) — ды яшчэ цудоўны нямецкі «Лінгоф» і ўлюбёнка мая, непараўнаная японская «Мамея».

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.