Сіняя-сіняя...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Рассказ  Проза    Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

Уладзімір Караткевіч

Сіняя-сіняя...

Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўта-белая лава... Як вада... Не, як апошнія языкі самуму.

Настала цішыня.

Ён ляжаў на пяску, гэтай разагрэтай, нясцерпна гарачай патэльні. Ад дзюнаў яго аддаляла нізкая, на палову сажня вышынёй, паласа: разбураны мур борджа [1] . Тут усё было разбурана: муры, дзве халупы для людзей і стайні. Над крыніцай варушылі калючымі крыламі дзве пальмы. На такіх бываюць найлепшыя фінікі «дзеглатнур». Яны маціцовыя, як поласць дняпроўскай ракавінкі. Найлепшыя фінікі.

Толькі не тут.

Бо крыніца заплывае. Бо мур ужо разбураны з трох бакоў, і ён ледзь паспеў нацягаць плітняку і зрабіць у адным з куткоў яшчэ два невялікія муры, свой маленькі бордж, наводдаль ад вады і дрэў. Зрабіць прыстанак для іх у яго не было часу. І гэта была сапраўды патэльня, і ён ляжаў на распаленым пяску, а руля ягонай стрэльбы была яшчэ гарачэйшая за пясок. Перад ім, на пяску, каля самай грады дзюнаў, ляжалі ў нежывой паставе два вярблюды, аднагорбыя мясцовыя драмадэры. Адтуль часам патыхала смуродам: вярблюд дрэнна пахне, калі некалькі дзён не п'е. Вельмі дрэнна пахне.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.