Кацярына

Шевченко Тарас

Жанр: Лирика  Поэзия    Автор: Шевченко Тарас   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать

Тарас Шаўчэнка

Кацярына

В.А.Жукоўскаму на памяць

22 красавіка 1838 года

І

Кахайцеся, чарнабрыўкі, Ды не з маскалямі, Маскалі - чужыя людзі, Чыняць ліха з вамі. Жартуючы маскаль любіць, Жартуючы кіне, Ў Маскоўшчыну сваю пойдзе, А дзяўчына гіне... Каб сама, то йшчэ б нічога, А то й стара маці, Што на свет зрадзіла Божы, Мусіць прападаці. Спяваючы сэрца вяне, Калі за што знае; Людзі сэрца не пабачаць, «Блудніцай» аблаюць. Кахайцеся ж, чарнабрыўкі, Ды не з маскалямі. Маскалі - чужыя людзі, Здзекваюцца вамі. Бацькі, маці Кацярына Слухаці не стала, Маскаліка палюбіла, Як сэрцайка знала. Палюбіла маладога, Ў садочак хадзіла, Пакуль сябе, сваю долю Там не загубіла. Вячэраці кліча маці, А дачка не чуе; Дзе з маскалікам жартуе, Там і заначуе. Не дзве ночы кары вочы Люба цалавала, Пакуль слава на сяло ўсё Нядобрая стала. Няхай сабе тыя людзі Што хочуць гавораць: Яна любіць, то й не чуе, Што ўкралася гора. Надышлі благія весткі Ў паход затрубілі, Маскалі пайшлі на турка, Катрусю забылі. Не адчула, ды і што там, Што дзявоча згуба, За мілога, як спяваці, Й патужыці люба. Абяцаўся чарнабрывы, Калі не загіне, Абяцаўся ён вярнуцца - Тады Кацярына Будзе сабе маскоўкаю, Забудзецца гора; А пакуль што, няхай людзі Што хочуць гавораць. Не журыцца Кацярына - Слёзачкі ўцірае, Бо на вуліцы дзяўчаты Без яе спяваюць. Не журыцца Кацярына - Памыецца слёзкай, Возьме ў поўнач вёдры, пойдзе Па ваду, за вёску, Каб ворагі не бачылі; Прыйдзе да крыніцы, Стане сабе пад каліну, Заспявае Грыца. Так спявае, вымаўляе, Аж каліна плача. Вярнулася - і радзенька, Што ніхто не бачыў... Не журыцца Кацярына І ў думках не мае - У новенькай хусціначцы Ў акно пазірае. Выглядае Кацярына... Паўгода мінула; Занудзіла каля сэрца, У баку кальнула. Заняпала Кацярына, Ледзьве-ледзьве дыша... Ачуняла ды ў запечку Дзіцянё калыша. А замужкі бубняць бубнам, Матулю бічуюць, Што маскалі вяртаюцца Ды ў яе начуюць: «Дочка ў цябе чарнабрыва, Ды йшчэ не ядына, А муштруе ў запечку Маскоўскага сына. Чарнабрывага прыдбала... Знаць, сама вучыла...» Бадай жа вас, сакатухі, Маланка пабіла, Як і матку, што на смех вам Сына спарадзіла! Кацярына, маё сэрца! Горанька з табою! Дзе ты дзенешся на свеце З малым сіратою? Хто без мілага спаткае, Як сваіх, хто прыме? Бацькі ўжо - чужыя людзі, Цяжка жыці з імі! Ачуняла Кацярына; Калыша дзіцятка, А на вуліцу ў аконца Паглядае ўкрадкам; Паглядае - а няма ўсё!.. Няўжо ж і не будзе? У садок пайшла б паплакаць, Дык пабачаць людзі. Зойдзе сонца - Кацярына Па садочку ходзіць, На ручаньках носіць сына, Вочкамі паводзіць: «Вось тут з муштру выглядала, Вось тут размаўляла, А там... а там... ах, сыночак!» - Дый недасказала... Зелянеюць у садочку Чарэшні ды вішні; Як выходзіла й калісьці, Кацярына выйшла. Выйшла ды ўжо не спявае, Як раней спявала, Як маскаля маладога Ў вішняку чакала. Не спявае чарнабрыва, Кляне сваю долю. А тым часам варажбіткі Чыняць сваю волю - Паганую твораць справу, Што ж мае рабіці? Каб быў мілы, чарнабрывы, - Умеў бы спыніці... Так далёка чарнабрывы, Не чуе, не бача, Як з яе смяюцца злыдні, Як Катруся плача. Мо забіты чарнабрывы За ціхім Дунаем; Ці ў Маскоўшчыне ўжо, можа, - Другую кахае! Не, чарнявы не забіты, Ён жывы-здаровы... А дзе ж знойдзе ён такія І вочы і бровы? Ў Маскоўшчыне, на край свету, На тым баку мора, Няма нідзе Кацярыны; Ды здалась на гора!.. Бровы, кары вачаняты Даці ўмела маці, Ды не ўмела ў гэтым свеце Шчасця, долі даці. А без долі твар бяленькі - Як кветка на полі: Пячэ сонца, трэпле вецер, Рве ўсякі паволі. Умывай жа тварык белы Дробнымі слязамі, - Маскалікі вярнуліся Іншымі шляхамі.

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.