Наш Караткевіч

Брыль Янка

Жанр: Эссе  Проза    Автор: Брыль Янка   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Брыль Янка 
Жанр: Эссе  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  

1

Паслязаўтра год, як яго няма...

За маім расчыненым на ўсход акном, у пакоіку на гарышчы вясковага дома, застыла ў чаканні, можа, нарэшце, і сенакоснага дня сонечна-церпкая, росная раніца, асабліва прыгожая пасля зацяжных дажджоў. Над акном, у белацагляным вільчыку, пачырыквае ды шалпочацца ў цеснаватым ужо гняздзе ластаўчына малеча, падлёткі. З блізкага лесу зрэдку пачуецца гівал. Гэты голас Валодзя любіў. У слове пра маё пяцідзесяцігоддзе, успамінаючы наша падарожжа па маіх родных мясцінах, ён называў гэтага птаха двойчы і за пісьмовым сталом, чуючы яго песню, - «дзьме ў дудку з вадой». Час ад часу недзе воддаль гаркне варона, зімой і летам аднолькава, а ўсё ж, здаецца, сёння трошкі прыгажэй.

Во, і ластаўкі маладзенькія так ужо блізка - зляцелі з гнязда, паселі на белых фортках акна. Калупаюцца дзюбкамі ў новым перайку, прыхарошваюцца, змалку чысцюлі, зрэдку якая чырыкне штосьці, як і мама з татам, зусім даверліва, не баючыся чалавека. Бачу іх праз сетку фіранкі, няхай сабе менш выразна, але ж з жывымі ценямі, якія пацешна трапечуцца на ўзорыстай белі. Гэта тады, калі прылятае адно з бацькоў і насустрач чарговай мошцы ўся дзетвара адразу і галасамі, і крылцамі выказвае нецярплівасць.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.