Залаты бог

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Залаты бог
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Уладзіміру Калесніку З цыкла "Казкі мора" У старой былі дзівосныя вочы. Нават цяпер, запалыя, яны былі вялікія, нібы ў маладой… На палову аблічча. Мудрыя, усё разумеючыя і адначасова па-дзіцячаму разгубленыя і здзіўленыя, яны ззялі маладой, гарачай сінню… Можа, ад мора, на якое яна неадрыўна глядзела… — Дзень добры, сіняе мора, — сказала яна. — Вось я і ўбачыла цябе. — І, схіліўшыся ў зямным паклоне, дакранулася рукою да мокрай галькі. Шыпучая цёплая вада дакацілася да чорнай, пабітай зморшчынамі і вечнымі мазалямі рук і лізнула яе. І старая ўсміхнулася, такая цёплая і празрыстая была вада.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.