Вялікі Шан Ян

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Вялікі Шан Ян
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Песня пра баявыя калясніцы Ранняй вясной сто семдзесят другога года эпохі Ці сюн [2] прадзіраўся праз хмызы на ўзгорках і ўвалах чалавек. Была ноч, задоўга да Часу Крыку Пеўня. І таму было асабліва цяжка дзерціся праз гэтыя джунглі, небяспечныя і ўдзень тыграмі, змеямі і ліхімі людзьмі. Чалавек цэлы дзень упарта блытаўся ў каркаломным спляценні ліян, араліі і ажыны. Чалавек быў у росквіце сталай мужнасці, год пяцьдзесят, але стаміўся і ён, нягледзячы на вечныя фізічныя практыкаванні з пікаю, канём і кіданнем каменняў. Да вёскі, цэнтру павета, заставалася па яго падліку гадзіна хады, і там ён адпачне. А пасля яшчэ дзень-паўтара хады да вялікай ракі Хуанхэ, там, дзе абрывае яе Вялікі Мур. Той адростак Мура, што аддзяляе царства Цінь ад царства Вэй.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.