Барвяны шчыт

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Барвяны шчыт
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Янку Брылю Вясёлка, відаць, выпіла не адну азярыну, а яны ўсё яшчэ сядзелі на адхоне, пазіраючы на мокрыя зарэчныя паплавы, з якіх яна вырастала. Маўклівыя, нерухомыя, яны нібы не існавалі адзін для аднаго, хлопец гадоў дваццаці двух і дзяўчына, можа, на два леты маладзейшая за хлопца. Стаяла між імі нешта прыкрае, аб чым цяжка забыць і немагчыма не забыць — іначай хаця і не жыві. Вясёлка з кожнай хвілінай налівалася колерамі такой першапачатковай яснасці і чысціні — як сама радасць, такой празрыстасці, што праз іх відаць былі — ніжэй лугі, вышэй — лілавата-блакітнае неба. — Ну і смокча, — сказаў хлопец.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.