Подыхі продкаў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Рассказ  Проза    Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год:  
Імпрэсія

Мы блукалі па Уладзімірскай зямлі: яна і я.

Стаялі празрыстыя і халаднаватыя дні канца мая з размытымі хмаркамі, з рэдкім сонейкам, якое прыгравала там-сям скупую паўночную зямлю, яе бедныя кветкі і спакойныя рэкі.

Нічога не трэба было ад жыцця, толькі трымацца за рукі пры пераходах праз ручаіны, толькі піць прыгажосць весняй зямлі, разлітую вакол.

Спакойная наша дружба гарэла роўным і цёплым агнём. Гэта было падобна на лікуючае замілаванне другам, гэта была проста радасць, што мы жывём на зямлі, што мы поруч. І гэтаму зусім не патрэбна было канчацца іншым… і горшым. Проста расла ў грудзях хваля ўдзячнасці: у мяне да маёй лепшай на свеце спадарожніцы, а ў яе — да мяне.

Вялікі горад застаўся далёка за спіной. Там былі правільныя ўстаноўкі, любоў да бліжняга з пажаданнем дабра яму, змястоўныя і ўдумлівыя даследаванні.

А тут была проста палявая купель, дзе халодныя вятры звіняць маладой травой.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.