Пасмяротная гісторыя аднага цецерука

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Пасмяротная гісторыя аднага цецерука
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Рассказ, Проза 
Серия:  
Страниц: 
Год:  
І У глыбокім — хоць вока калі — начным змроку замігцеў жоўты хворы агеньчык. Вырысавалася рама акна, і пад ёй, цьмяна, мокрыя віцы парэчак. Потым той, хто запаліў святло, выйшаў на ганак і закашляўся. Яму было цяжка дыхаць раніцой, і кашляў ён доўга, надрыўна. — Гаўрыла, — пачуўся голас з хаты, — дзверы зачыні. Вухнулі дзверы, і Гаўрыла, спусціўшыся з ганка, падышоў да студні. Зарыпеў асвер, скардзячыся на беспрытульнасць у халодных начах прадвесня, і на зрубе хутка апынулася пякучае ад халоднай вады вядро. Гаўрыла напіўся, хрумснуў ільдзінкай і прыслухаўся. Ноч была спакойнай, чуваць было нават, як за кіламетр, у яры Калаверць, спявае ручай.

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.