«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература    1994 год   Автор: Юхо Язэп   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
«Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка ( Юхо Язэп)
Автор: Юхо Язэп 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 10 
Год: 1994 

Да чытача

Перад Вамі выданне, галоўны ініцыятар і фундатар якога — культурны асяродак «Беларусь» г. Алматы. Гэта не першая наша акцыя па ўшанаванні памяці славутага суайчынніка: пры канцы 1991 года мы ў сваім звароце нагадалі нашым землякам, а таксама дзяржаўным і грамадскім арганізацыям Злучаных Штатаў Амэрыкі, Польшчы, Францыі пра набліжэнне 250-годдзя з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі, звярнуліся да тагачасных пасланнікаў ЗША ў Расеі і Казахстане з такім жа лістом, выпусцілі значок «Тадэвуш Касцюшка. За вольнасць нашу і вашу. 1745–1817», стварылі фонд «Марачоўшчына — Т. Касцюшка» і яго філію ў Івацэвіцкім раёне Беларусі, імкнемся стварыць хоць бы часовы дом-музей Касцюшкі ў Косаве да яго юбілею і г.д. Усё гэта, зразумела, робіцца без усялякай камэрцыйнай выгады, амаль без дапамогі дзяржаўных органаў Беларусі, але пры маральнай падтрымцы многіх сведамых людзей, перадусім Адама Мальдзіса, Язэпа Юхо, Алега Трусава, Зміцера Бубноўскага. Асабліва своечасовая тая ўвага, якую аддае ўшанаванню памяці сына беларускай зямлі, брыгаднага генерала войска Злучаных Штатаў Амэрыкі, героя вайны за незалежнасць гэтае краіны, яе амбасадар у Рэспубліцы Беларусь сп. Дэвід Сўорц.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.