Рыбін цар

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Сказки  Детские    2009 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Рыбін цар ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)
Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Глыбока на дне возера ляжыць рыбiн цар. Нiхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён цi яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслiнамi вадзянымi, як коўдрай, абгарнуўся i носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкi выскакваюць.

Вясною людзi спусцяцца на ваду, затрубяць — хлыне каламутная вада патокам. Прачнецца рыбiн цар на дне ракi i пачне расчэсваць зялёную барадзiшчу. Зашавеляцца водараслi зялёныя, заскачуць па iх срэбныя маляты — старому i гожа!

Часам сонца прыпячэ — i тады яшчэ тлум цару: выпаўзаюць русалкi грэцца ў затоку, а зноў у ваду патрапiць не здольны. Вядома, дзецi! Плавае ён ля берагоў цалюткi дзень i за ногi iх стуль валочыць. Дасць пару разоў шасцiпалай ручышчай па мяккаму месцу, а потым, каб непатрэбнага рову не было, пачастуе рачым вокам, альбо скрыдлышкам мухi.

Потым лета настае, i рыбiн цар, каб людзей не пудзiць, яшчэ глыбачэй у ваду заточваецца. Ляжа ў вiры i ляжыць.

Улетку русалкi на зямлю выходзяць i лезуць на дрэвы, каб грэцца на месячным святле. Сумна без iх дзеду, падплывае да млына, высуне галаву з вады, i разбягуцца па ёй, цёплай, як сырадой, колы. Глядзiць ён з вiра, чырвоная яго морда вачыма лыпае, шавеляцца вусы. Млын пад месяцам сiнiм святлом адлiвае, цiхi смех з садкоў нясецца. Анi ветрыку, анi гучнага шуму.

Алфавит

Интересное

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.