Куцька

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Жанр: Сказки  Детские    2009 год   Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч   
Закладки
Размер шрифта
A   A+   A++
Cкачать
Читать
Куцька ( Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч)

Ляжыць на двары за дравянiцаю на грудку сена Куцька-шчанюк. Нешта не бярэ яго сон, цi то блохi расскакалiся па голым плямiстым пузе, цi то яшчэ нешта, толькi мучыць яго нешта жудаснае, сабачае, тужлiвае.

Холадна, працягнулiся ад дома i пунi густыя чорныя сценi, i па-над дахамi выплывае чырвоны месяц, смяецца. I ад гэтага месяца такая ахвота завыць шчанюку, проста жах. I ўсё яму здаецца, што за адрынаю стаiць нехта, шэры i без галавы, i вось-вось накiнецца на яго, Куцьку, i пацягне некуды. I на самай справе, пачаў месяц у небе смяяцца i скакаць i ўсё блiжэй-блiжэй да Куцькi. Зацiснуўся ён у самы кут, зарыўся ў салому: не так страхлiва, калi спiна прыкрыта.

— Ну што, — кажа месяц Куцьку, — сёння маленькага гаспадара за нагу кусануў, костку з кухнi сцягнуў? А чыя гэта там, пад сталом, пляма?

Хоча Куцька адказаць, што гэта ён ненарокам зрабiў, што больш не будзе — голасу няма.

— Ну добра, — кажа месяц, — гля-адзi ў мяне. Вось цябе зараз за гэта "нештачка" забярэ.

Дый схаваўся на гэтым за хмарку, канчаткова цёмна стала. I бачыць Куцька, нешта за адрынаю зарухалася, i вось стуль "нештачка" выходзiць, шэрае, як туман, i без галавы.

— А-а-а-а, во-о-ось ён, — i iдзе да яго, растапырыўшы рукi.

Ускочыў Куцька i кiнуўся бегчы, але ногi ў яго не рухаюцца — быццам прысталi да зямлi. Заскуглiў ён жаласлiва, перабiрае нагамi. А "нештачка" ўсё блiжэй… А-ай!

Бачыць — нiчога няма. Тыя ж сценi ад дома, той жа месяц над дахамi, раўнадушны i спакойны, i сам ён, Куцька, ляжыць на падсцiлцы на тым жа самым месцы i яшчэ нагамi рухае. Узрадаваўся. Вось я якi храбры, нават "нештачка" спудзiлася i ўцякло.

Ззяў месяц, i грызлiся блохi.

Алфавит

Предложения

Copyrights and trademarks for the book, and other promotional materials are the property of their respective owners. Use of these materials are allowed under the fair use clause of the Copyright Law.